У нядзелю невялікія групы з 20−30 людзей разрознена шпацыравалі па вуліцы Савецкай у Гродне, перыядычна выкрыкваючы лозунгі. Некалькі чалавек даставілі ў РАУС і пасля прафілактычнай гутаркі іх адпусцілі, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Дакладную колькасць не паведамілі.
1 лістапада людзі гулялі без сімволікі і лозунгаў, акцыю пратэсту не анансавалі ў Telegram. Тым не менш, сілавікі да 17.00 па двое патрулявалі вуліцу і выбарачна затрымлівалі людзей. Некалькі аўтазакаў стаялі на вул. Савецкай, пл. Савецкай. Каля помніка Сакалоўскаму стаяў аўтазак, з якога гулялі патрыятычныя песні. Сілавікі прыехалі да МЦ «Гродна» і перакрылі выхад з вуліцы.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб дзевяці затрыманых, сярод іх ёсць жанчыны.
Несколько гродненцев задержали на акции протеста, которой не было
1 лістапада ў краіне зафіксавалі 13 пратэстных акцый. На пратэстных акцыях у рэгіёнах рэспублікі колькасць удзельнікаў, у асноўным, не перавышала 10 чалавек, паведамілі ў МУС Беларусі.
На тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна затрымалі каля 300 чалавек, у іх дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Па фактах актыўнага супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, блакавання руху праводзяцца праверкі ў рамках Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, паведамілі ў МУС Беларусі.