Навіны

З Гродзенскага драмтэатра звольнілі яшчэ шэсць акцёраў. Два супрацоўнікі далучыліся да страйку

Яшчэ шэсць акцёраў звольнілі 30 кастрычніка з трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Сярод іх Васіль Мініч, які задзейнічаны ў большасці спектакляў. Як тэатр будзе працаваць пасля звальнення артыстаў, невядома.

Сярод звольненых 30 кастрычніка — Анастасія Мучко, Аляксандр Дзям’янаў, Натэла Бялугіна, Марыя Мялешка, Марыя Бутрымовіч і Васіль Мініч. Апошні задзейнічаны ў большасці пастановак. Як тэатр будзе працаваць без акцёраў, даведацца Hrodna.life не атрымалася — у прыёмнай дырэктара Ігара Гедзіча не знялі слухаўку.

Яшчэ два супрацоўнікі тэатра далучыліся да страйку: артыстка аркестра Паліна Левіна і акцёр Аляксей Станога.

29 кастрычніка стала вядома аб звальненні Валянціны Харытонавай і Наталлі Лявонавай. 28 кастрычніка звольнілі двух рэжысёраў тэатра — Генадзя Мушперта і Сяргея Курыленку. Напярэдадні 11 артыстаў тэатра запісалі відэазварот і далучыліся да страйку. 20 верасня звольнілі Ігара Уланава, вядучага майстра сцэны пасля адмовы падпісаць тлумачальную запіску з нагоды спыненага 20 верасня спектакля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024