Гродзенскі абласны драматычны тэатр у Гродне
Яшчэ шэсць акцёраў звольнілі 30 кастрычніка з трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Сярод іх Васіль Мініч, які задзейнічаны ў большасці спектакляў. Як тэатр будзе працаваць пасля звальнення артыстаў, невядома.
Сярод звольненых 30 кастрычніка — Анастасія Мучко, Аляксандр Дзям’янаў, Натэла Бялугіна, Марыя Мялешка, Марыя Бутрымовіч і Васіль Мініч. Апошні задзейнічаны ў большасці пастановак. Як тэатр будзе працаваць без акцёраў, даведацца Hrodna.life не атрымалася — у прыёмнай дырэктара Ігара Гедзіча не знялі слухаўку.
Яшчэ два супрацоўнікі тэатра далучыліся да страйку: артыстка аркестра Паліна Левіна і акцёр Аляксей Станога.
29 кастрычніка стала вядома аб звальненні Валянціны Харытонавай і Наталлі Лявонавай. 28 кастрычніка звольнілі двух рэжысёраў тэатра — Генадзя Мушперта і Сяргея Курыленку. Напярэдадні 11 артыстаў тэатра запісалі відэазварот і далучыліся да страйку. 20 верасня звольнілі Ігара Уланава, вядучага майстра сцэны пасля адмовы падпісаць тлумачальную запіску з нагоды спыненага 20 верасня спектакля.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…