Навіны

На Гомельскім хімзаводзе набіраюць замену для працы на «Гродна Азот»

Работнікам Гомельскага хімічнага завода прапаноўваюць адправіцца ў камандзіроўку ў Гродна для работы на «Гродна Азоце». Абяцаюць жыллё, тэрмін камандзіроўкі — ад шасці месяцаў, стала вядома «Нашай Н**е».

Пра гэта журналістам расказалі два работнікі гомельскага завода. Людзі зразумелі прапанову так, што імі хочуць замяніць бастуючых або звольненых работнікаў «Азота».

Агітуюць пераехаць гэтак званых «апаратчыкаў» — работнікаў цэхаў, а таксама інжынерна-тэхнічныя кадры.

Канцэрн «Белнафтахім» адмаўляе забастоўку на «Азоце». У той жа час работнікі прадпрыемства гавораць пра забастоўку больш як 100 ключавых супрацоўнікаў, у тым ліку апаратчыкаў, якіх няма кім замяніць.

Страйк пачаўся на заклік Святланы Ціханоўскай. Патрабаванняў тры: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў і свабодныя выбары.

Забастоўку падтрымалі сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пераважна ІТ-сектара і сферы паслуг, студэнты розных ВНУ, а таксама асобныя работнікі некаторых дзяржаўных заводаў, у тым ліку МЭТЗ і «Гродна Азота».

Пра «Гродна Азот», горадаўтваральнае прадпрыемства, кажуць, што ён можа адыграць у лёсе Беларусі тую ж ролю, якую ў лёсе Усходняй Еўропы 1980-х адыграла Гданьская суднаверф.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025