Работнікам Гомельскага хімічнага завода прапаноўваюць адправіцца ў камандзіроўку ў Гродна для работы на «Гродна Азоце». Абяцаюць жыллё, тэрмін камандзіроўкі — ад шасці месяцаў, стала вядома «Нашай Н**е».
Пра гэта журналістам расказалі два работнікі гомельскага завода. Людзі зразумелі прапанову так, што імі хочуць замяніць бастуючых або звольненых работнікаў «Азота».
Агітуюць пераехаць гэтак званых «апаратчыкаў» — работнікаў цэхаў, а таксама інжынерна-тэхнічныя кадры.
Канцэрн «Белнафтахім» адмаўляе забастоўку на «Азоце». У той жа час работнікі прадпрыемства гавораць пра забастоўку больш як 100 ключавых супрацоўнікаў, у тым ліку апаратчыкаў, якіх няма кім замяніць.
Страйк пачаўся на заклік Святланы Ціханоўскай. Патрабаванняў тры: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў і свабодныя выбары.
Забастоўку падтрымалі сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пераважна ІТ-сектара і сферы паслуг, студэнты розных ВНУ, а таксама асобныя работнікі некаторых дзяржаўных заводаў, у тым ліку МЭТЗ і «Гродна Азота».
- «Санитарный день» и поддержка «Гродно Азот». Что происходит в Гродно в день «всеобщей забастовки«
- "Гродна Азот»: загад аб звальненні 12 супрацоўнікаў і арышт работніка
Пра «Гродна Азот», горадаўтваральнае прадпрыемства, кажуць, што ён можа адыграць у лёсе Беларусі тую ж ролю, якую ў лёсе Усходняй Еўропы 1980-х адыграла Гданьская суднаверф.