Юрый Караеў (Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС)
Аляксандр Лукашэнка прызначыў ужо былога міністра МУС Юрыя Караева памочнікам прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці. Новым міністрам унутраных справаў у Беларусі стаў экс-кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў.
Былы кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Брэсцкай вобласці. Юрый Караеў прызначаны на адпаведную пасаду па Гродзенскай вобласці, а Аляксандр Барсукоў - у Мінску.
Валерый Вакульчык кіраваў КДБ амаль восем гадоў. Гэта ён у чэрвені паказаў журналістам дзяржаўнага тэлеканала АНТ «справу бабулі» з Гродна, якая мае «два дамы на адной тэрыторыі». Да гэтага 81-гадовая пенсіянерка з Гродна Галіна Піліпаўна Андрэйчык 29 траўня дала інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму. 3 верасня Вакульчыка прызначылі дзяржсакратаром Савета бяспекі.
Новым міністрам унутраных спраў стаў былы кіраўнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў, паведаміў блізкі да адміністрацыі прэзідэнта Telegram-канал «Пул Першага». Кіраўніком ГУУС Менгарвыканкама генерал-маёр Іван Кубракоў быў з сакавіка мінулага года. Да гэтага ён быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. За апошнія 21 год Кубракоў стаў першым міністрам унутраных спраў — выхадцам з Беларусі. Да яго міністэрскае крэсла займалі выхадцы пераважна Расійскай Федэрацыі, піша Onliner.
Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць і ўдасканаліць нарматыўна-прававую базу, якая датычыцца памочнікаў, піша БелТА.
«Таму што паўнамоцтвы іх будуць значна шырэй. Я не хачу цяпер канкрэтызаваць іх экспромтам. Але традыцыйна застаюцца падбор кадраў на гэтых кірунках, натуральна, разам з губернатарам. І кантроль за дзейнасцю кадраў. Цалкам. Усіх кадраў у галіне. Ад старшыні сельскага савета, кіраўніка прадпрыемства да губернатара».
Юрый Караеў быў прызначаны міністрам унутраных спраў 11 чэрвеня 2019 года, на пасадзе прабыў менш года. Да гэтага генерал-маёр Караеў працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.
28 кастрычніка, яшчэ на пасадзе міністра МУС, Караеў выказаўся аб прымяненні зброі сілавікамі:
— Ідзе вайна, ідзе непрыхаванае і нахабнае ўздзеянне, падпітанае беспакаранасцю, перш за ўсё, і адсутнасцю страху, а мы ўсё яшчэ раскачиваемся. І мая праца сёння ў тым, каб да кожнага раённага міліцыянта данесці, што тваё жыццё, будучыня тваіх дзяцей і шчасце тваёй жонкі залежыць ад таго, наколькі ты хутка і рашуча выхватишь зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты ўсё спрабуеш іх угаварыць.
Пазней ён падкрэсліваў, што сілавікі, якія ўрываліся ў кватэры мінчан 25 кастрычніка, ніякіх законаў не парушылі. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Беларусь 1».
Караеў стаў другім былым міністрам, пераведзеным у Гродзенскую вобласць пасля выбараў. 22 жніўня новым кіраўніком вобласці Лукашэнка прызначыў былога міністра здароўя Уладзіміра Караніка. Пасля прызначэння ён стаў актыўна сустракацца з прадстаўнікамі пратэстуючых студэнтаў, рабочых і нават акцёраў. Праўда, пратэсты не спыніліся.
Читайте также:
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…