69-гадовы жыхар Мастоў быў падчас акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Гродне. Ён стаяў нават у счэпцы і выкрыкваў лозунгі, а калі натоўп пачаў разыходзіцца, не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў, разбіўшы сабе галаву, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі выклікалі для пацярпелага медыкаў і аказалі першую дапамогу, на насілках занеслі ў хуткую, паведамілі ў міліцыі.
— Раней ён быў заўважаны ў канцы жніўня на мітынгу ў Мастах. Тады яго проста папярэдзілі і адпусцілі. Паказальна, што яшчэ ў маладосці быў судзімы за катаванне, пагрозу забойствам, крадзеж і супраціў супрацоўнікам міліцыі, — распавялі ва УУС аблвыканкама.