Спектакль «Паэма без слоў» быў запланаваны на 28 кастрычніка. Каля 14.00 28 кастрычніка гледачам ператэлефанавалі і паведамілі, што пастаноўку адмянілі. У тэатры патлумачылі, што адмена звязаная з хваробай аднаго з акцёраў. Ён здаў тэст на каранавірус — вынікаў пакуль няма.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, з акцёраў на бальнічным лісце Аляксандр Рацько, не задзейнічаны ў асноўным складзе спектакля.
Гледачы ў сацсетках запрашалі прыйсці і падтрымаць акцёрскую супольнасці, як раней стала вядома Hrodna.life. У спектаклі задзейнічаны Іван Добрук, якога затрымалі 25 кастрычніка, калі ён ішоў на прыпынак.
Раней спектакль перанеслі з 21 на 28 кастрычніка. Пастаноўка адбудзецца, але дата пакуль невядомая.
Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў 2002 годзе. Рэжысёр — Алег Жугжда. Спектакль — удзельнік міжнародных тэатральных фестываляў у Літве, Расіі, Польшчы. Узнагароджаны дыпломам «За лепшы тэатральны эксперымент» VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (г. Брэст), прэміяй імя Ушакова «Лепшая сцэнаграфія», дыпломам «За лепшую рэжысёрскую працу» II Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек для дарослых «Лялька таксама чалавек» (г.Варшава).
Як падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life?
Рэдакцыя Hrodna.life штодзённа публікуе для вас аператыўныя навіны. На краўдфандынгавай платформе «Талака» можна аформіць штомесячныя плацяжы, каб рэгулярна падтрымліваць рэдакцыю.