У Гродне кіроўца збіў і працягнуў участковага — яму пашкодзілі нагу, цяпер ён на бальнічным, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Каля 19 гадзін 25 кастрычніка ўчастковы інспектар Ленінскага РАУС выйшаў з пад’езда дома № 28 па вуліцы Ліможа і ўбачыў, як мінак фатаграфаваў яго службовы аўтамабіль.
Міліцыянт спрабаваў даведацца пра мэту здымкі, аднак мужчына сеў у «БМВ Х5» і адмовіўся размаўляць. Затым, па версіі УУС, кіроўца збіў інспектара, які стаяў перад іншамаркай, працягнуў яго на капоце каля дзесяці метраў і скінуў на павароце.
Аўтамабіль затрымалі супрацоўнікі Гродзенскай пагранічнай групы ў пункце пропуску Прывалка. За рулём знаходзіўся 33-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Гродна. Мужчына распавёў, што знаходзіўся ў стане афекту і не хацеў нанесці шкоду супрацоўніку міліцыі.