27 кастрычніка ў Гродна да нацыянальнай страйку далучыліся рэжысёры абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і Сяргей Курыленка. Цяпер артысты чакаюць загаду дырэктара на звальненне.

Генадзь Мушперт — галоўны рэжысёр тэатра, Сяргей Курыленка — рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст. Ім прапанавалі напісаць заяву па ўласным жаданні, але яны адмовіліся.

У тэатры адмененыя рэпетыцыі і спектаклі, паведамляе «Радыё С**бода». Інфармацыю Hrodna.life пацвердзіла адна з актрыс тэатра. Паводле яе словаў, адмянілі прэм’еру спектакля «Адзіны спадчыннік» 30 і 31 кастрычніка. У касе Hrodna.life паведамілі, што на пятніцу 30 кастрычніка было куплена каля 40 квіткоў. Паводле словаў касіра, ва ўмовах пандэміі гэта шмат.

Чытайце таксама:

«Мы зараз у тэатры сядзім і чакаем загаду дырэктара на звальненне», — распавёў Hrodna.life Сяргей Курыленка. На пытанне, што рэжысёры збіраюцца рабіць далей, ён адказаў: «Страйкаваць, вядома!»

«Мы нікога не заклікалі. Гэта маё асабістае рашэнне і асабістае рашэнне Генадзя Уладзіміравіча. Прэм’ера павінна была выйсці ў выходныя. Але як граць камедыі, калі на вуліцы адбываюцца зусім неверагодныя здзекі з людзей? Але, вядома, прэм’еру адменяць, таму што Генадзь Уладзіміравіч выпускаў спектакль, а я ў ім яшчэ і граў. Мяркую, што так… Астатнія спектаклі, у якіх мы ўдзельнічаем, напэўна, не будуць ісці», — дапоўніў Сяргей Курыленка.

Чытайце таксама: