«Завод працуе, тэхпрацэсы — у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», — сказаў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша nashan**a.by. ААТ «Гродна Азот» працуе ў штатным рэжыме, паведаміў «Гродненский химик».
Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых „Гродна Азота“ на змену»."Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не мае дачынення", — дадаў Аляксандр Цішчанка.
«Раніцай, 26 кастрычніка, была спроба дэстабілізацыі абстаноўкі. Каля прахадной сабралася каля 100 чалавек, большая частка якіх не з’яўляліся работнікамі прадпрыемства. Правакацыйныя дзеянні былі лакалізаваны. Забастоўкі на прадпрыемстве няма», піша «Гродненский химик».