Гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

Алесю Смаленчуку прысудзілі штраф у 10 базавых велічын (270 рублёў) па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такое рашэнне 23 кастрычніка вынес суддзя Мікалай Сяргейка ў судзе Ленінскага раёну Гродна.

Алеся Смаленчука затрымалі падчас акцыі пратэсту 20 верасня. Яго павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Гая, 4. Неўзабаве яго адпусцілі, склаўшы пратакол правапарушэння.

Гісторык прызнаў удзел у акцыі, але не палічыў гэта правапарушэннем.

Падчас акцыі мірнага пратэсту 20 верасня, якая доўжылася менш за гадзіну, затрымалі дзясяткі гродзенцаў. Сярод іх былі гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук і акторы драматычнага тэатра Валянціна і Сяргей Курыленка. Таксама затрымалі цяжарную гарадзенку, у аднаго з затрыманых здарыўся прыступ гіпертаніі. Кіроўцу затрымалі, разбіўшы шкло, кінуўшы на асфальт і прыдушыўшы каленам.

Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі «Homo Historycus», альманаха «Горад Святога Губерта», навуковы кіраўнік онлайн-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі «Гарадзенскі Палімпсест» ды інш. Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства «За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.».

Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025