Беларускі фэнтэзі-фолк гурт сярэднявечнай музыкі Irdorath апублікаваў відэкліп жывога выкананьня песьні на славуты верш Уладзімера Караткевіча «Быў. Ёсьць. Буду», <піша С**бода.
Гурт Irdorath заснаваны ў 2009 годзе. Выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструмэнтах, у стылі трэш-фолк, кібэр-фолк, medieval-folk. Музыкі выступаюць у яскравых фэнтэзі-касьцюмах, на канцэртах выкарыстоўваюць спэцэфэкты, элемэнты нэонавага і вогненнага шоў, танцы і тэатральныя дзеі. Аснову рэпэртуару гурту складаюць эўрапейскія сярэднявечныя песьні.
Гурт выдаў ужо тры альбомы: Ad Astra (2012), Dreamcatcher (2015) і Wild (2017).