Фота: harodniaspring.org
14 кастрычніка гродзенца Міколу Верамеенку асудзілі на штраф 15 базавых велічын (405 рублёў). Міліцыя склала на яго пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, здзейсненым 19 жніўня ў раёне Тытунёвай фабрыкі. Рашэнне вынесла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла ў судзе Кастрычніцкага раёна, піша harodniaspring.org.
Абвінавачванне міліцыі базавалася на тым, што на відэа трапіла прыпаркаваная машына Верамеенкі, якая апынулася на месцы нібыта несанкцыянаванай акцыі ці побач з ёй. Міколы на відэа не заўважылі.
Масавыя мітынгі на плошчы Леніна праходзілі з 13 жніўня. 14 жніўня да прысутных выйшаў Мечыслаў Гой, 17 жніўня — дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнік гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня гарвыканкама і іншыя чыноўнікі. Акцыю ля Тытунёвай фабрыкі 19 жніўня гарадскія ўлады прызналі несанкцыянаванай і перасталі ўзгадняць наступныя акцыі.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…