Бабулі і дзядулі сабраліся ў парку Жылібера ў Гродне
Каля 60 гарадзенак і гарадзенцаў пажылога ўзросту сабраліся з кветкамі ў цэнтры Горадні. Бабулі сядзелі і размаўлялі. Міліцыянты папярэдзілі іх, што мерапрыемства недазволенае. Да іх пад’ехаў міліцэйскі аўтобус бяз знакаў, паведамляе С**бода.
«Нам гуляць можна ці адразу на могілкі ісьці?» — пытаюцца пэнсіянэркі.
На акцыі затрымалі «для праверкі дакумэнтаў» журналістаў Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча.
Акцыя пэнсіянэраў сабралася і ў Лідзе, перадае сьведка С**бодзе.
Пенсіянеры пайшлі маршам у бок вул. Ажэшка. Каля 15.50 пачаліся затрыманні. Hrodna.life вядома аб мінімум двух затрыманых пенсіянерках.
Пяць затрыманых даставілі ў РАУС для разглядаў, распавёў Hrodna.life Яўген Дудко з прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама. Які менавіта РАУС, ён не змог патлумачыць. Распачалі адміністрацыйны працэс. Больш падрабязна змогуць патлумачыць 13 кастрычніка.
«Адна з затрыманых — Валянціна Кіргізава, яна глядзіць за цяжкахворай бабуляй. У Валянціны засталіся ключы ад кватэры», — напісалі Hrodna.life чытачы.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…