Фота: fas.gov.ru
Федэральная антыманапольная служба Расіі ў лютым 2020 года прызнала дзеянні ТАА «Экапрадукт» нядобрасумленнай канкурэнцыяй: кампанія капіявала назву квасу «Лідскі», на працягу доўгага часу выраблянага фірмай «Лідскае піва». Вытворчасць «Лідскага квасу» кампаніі «Экопродукт» ніяк не звязана з г. Ліда ў Беларусі.
Больш за тое, на этыкетках свайго напою адказчык размясціў надпісы «Новы дызайн» і «Новы фармат», якія маглі стварыць у спажыўцоў ўражанне аб тым, што прадстаўлены тавар — прадукт арыгінальнага вытворцы, але ў новай упакоўцы.
7 кастрычніка 2020 года ФАС Расіі наклала адміністрацыйныя штрафы за нядобрасумленную канкурэнцыю на ТАА «Экапрадукт» і яго службовую асобу ў памеры 250 тысяч расійскіх рублёў (8 366 беларускіх рублёў) і 12 тысяч расійскіх рублёў (401 рублёў) адпаведна.
«Дзеянні адказчыка маглі прычыніць вытворцы арыгінальнага квасу „Лідскі“ не толькі фінансавыя страты, калі уведзеныя ў зман спажыўцы выбіралі тавар кампаніі „Экопродукт“, але і рэпутацыйныя, — адзначыў намеснік кіраўніка ФАС Расеі Андрэй Кашавараў. — Акрамя таго, за кошт сродкаў, укладзеных у прасоўванне арыгінальнага квасу „Лідскі“, прасоўваўся і прадукт, які яго імітуе, што супярэчыць усім нормам добрасумленнага вядзення бізнэсу».
У 2018 годзе падрабіць прадукцыю спрабавалі на заводзе кампаніі «Мілкдрынк», які знаходзіцца ў Чувашскай Рэспубліцы ў Чэбаксарах.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…