Федэральная антыманапольная служба Расіі ў лютым 2020 года прызнала дзеянні ТАА «Экапрадукт» нядобрасумленнай канкурэнцыяй: кампанія капіявала назву квасу «Лідскі», на працягу доўгага часу выраблянага фірмай «Лідскае піва». Вытворчасць «Лідскага квасу» кампаніі «Экопродукт» ніяк не звязана з г. Ліда ў Беларусі.

Больш за тое, на этыкетках свайго напою адказчык размясціў надпісы «Новы дызайн» і «Новы фармат», якія маглі стварыць у спажыўцоў ўражанне аб тым, што прадстаўлены тавар — прадукт арыгінальнага вытворцы, але ў новай упакоўцы.

7 кастрычніка 2020 года ФАС Расіі наклала адміністрацыйныя штрафы за нядобрасумленную канкурэнцыю на ТАА «Экапрадукт» і яго службовую асобу ў памеры 250 тысяч расійскіх рублёў (8 366 беларускіх рублёў) і 12 тысяч расійскіх рублёў (401 рублёў) адпаведна.

«Дзеянні адказчыка маглі прычыніць вытворцы арыгінальнага квасу „Лідскі“ не толькі фінансавыя страты, калі уведзеныя ў зман спажыўцы выбіралі тавар кампаніі „Экопродукт“, але і рэпутацыйныя, — адзначыў намеснік кіраўніка ФАС Расеі Андрэй Кашавараў. — Акрамя таго, за кошт сродкаў, укладзеных у прасоўванне арыгінальнага квасу „Лідскі“, прасоўваўся і прадукт, які яго імітуе, што супярэчыць усім нормам добрасумленнага вядзення бізнэсу».

У 2018 годзе падрабіць прадукцыю спрабавалі на заводзе кампаніі «Мілкдрынк», які знаходзіцца ў Чувашскай Рэспубліцы ў Чэбаксарах.