Навіны

Поўны ўвод БелАЭС перанесены на 2022 год. Куды плануюць патраціць электраэнергію

Пастановай Савету Міністраў № 582 унеслі змены ў зацверджаны ў 2016 годзе комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы з улікам уводу Беларускай АЭС. Таксама апублікавалі спіс захадаў на павелічэнне спажывання электраэнергіі да 2025 года.

Раней завяршэнне будаўніцтва і поўны ўвод БелАЭС магутнасцю 2,4 тысячы МВт прадугледжваўся ў 2019−2020 гадах. У новай рэдакцыі гэты тэрмін аднесены на 2022 год, піша «Радыё С**бода».

Акрамя таго, на 2022 год перанесены ўвод 800 МВт пікава-рэзервовых магутнасцяў на электрастанцыях, якія ўжо дзейнічаюць. Яны будуюцца дзеля пастаўкі электраэнергіі ў выпадку няштатнай сітуацыі на БелАЭС.

Таксама ў абноўленай рэдакцыі публікуецца міжгаліновай комплекс захадаў на павелічэнне спажывання электраэнергіі да 2025 году. Найбольшыя магутнасці будуць задзейнічаныя для інвестпраектаў Міністэрства транспарту (354,2 МВт), канцэрну «Белнафтахім» (267 МВт), Міністэрства прамысловасці (97,95 МВт).

Найбольшы ўклад у павелічэнне спажывання электраэнергіі павінны ўнесці буйныя прамысловыя прадпрыемствы, якія рэалізуюць праекты па мадэрнізацыі вытворчасці. Запланавана электрыфікацыя участкаў дарог і асвятленне магістраляў, комплекс мерапрыемстваў у сістэме ЖКГ. Урад таксама спадзяецца на рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», колькасць якіх за мінулы год узрасла.

8 кастрычніка калегія Міністэрства па надзвычайных сытуацыях дазволіла БелАЭС пачаць пераход на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці і праводзіць на ім фізычныя экспэрымэнты на энэргаблёку № 1. Акрамя таго, ДП «Беларуская АЭС» атрымала права на выкананне работ па абыходжанні з эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі.

Міністар энергетыкі Літвы звярнуўся ў Еўракамісію ў справе БелАЭС
Замежныя краіны адмовіліся набываць электраэнергію з БелАЭС, бо лічаць расейскі праект, паводле якога ўзводзіцца аб’ект, не адпаведным стандартам бяспекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025