Экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перастаў выходзіць на сувязь, паведаміла nashan**a.by.
– Лябедзька затрыманы за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, – пракаментавала пазней T*T.BY афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
Па якім артыкуле КаАП і за якое правапарушэнне Ганусевіч не ўдакладніла. У якім РУУС знаходзіцца палітык – таксама.
– Ён затрыманы міліцыяй, – дадала прадстаўнік ГУУС.


