Студэнты адновяць побыт гродзенскага гета з дапамогай сучасных тэхналогіяў

Студэнты гродзенскіх універсітэтаў рэканструююць жыццё гета часоў Другой сусветнай вайны ў фармаце мультымедыйнай гісторыі.

У выхадныя 10−11 кастрычніка ў Гродне стартуе міжнародны адукацыйны дыджытал-праект «Вымяраючы гета: Гродна-Чарнаўцы-Кішынёў». У суправаджэнні гісторыкаў і экспертаў інфармацыйных тэхналогіяў удзельнікі будуць вывучаць гісторыю гарадзенскага гета, памяць пра Халакост, сведчанні відавочцаў, каб пасля стварыць уласныя міні-праекты пра жыццё ў гета з дапамогай разнастайных digital інструментаў.

Паралельна ў гэтыя самыя дні такія ж групы студэнтаў збяруцца ва ўкраінскіх Чарнаўцах і малдоўскім Кішынёве. У гэтых гарадах з 1941 да 1945 года таксама існавалі габрэйскія гета. Першапачаткова планавалася, што ўдзельнікі з трох краін прыедуць у Чарнаўцы, аднак з-за эпідэміі каранавіруса семінары пройдуць анлайн: абменьвацца досведам і ідэямі студэнты будуць у Google Meetings.

Вынікі праекта да канца года прадставяць на адмыслова створанай платформе ў выглядзе мапаў, відэа і аўдыя, архіва дакументаў, а таксама ў навучальных установах.

Праект рэалізуюць Інстытут нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна г. Мюнхен, Музей гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы), Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча, Дзяржаўны ўніверсітэта Малдовы (Кішынёў) і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў «Трэці Сектар» (Гродна) пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў рамках Праграма «Развіцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі» #CivilSocietyCooperation.

Гродзенцаў запрашаюць на міжнародны адукацыйны дыджытал-праект «Вымяраючы гета»

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025