Універсітэты Гродна ўвялі абавязковы масачны рэжым. Такая санітарна-прафілактычная мера стала абавязковай у сувязі з ростам колькасці выпадкаў каронавіруса ў рэгіёне, паведамілі ў праграме «Навіны» на канале «Беларусь 4. Гродно».

Акрамя нашэння масак прадугледжана строгае выкананне дэзінфекцыйнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыравання.

Доступ у аўдыторыі без масак забаронены і для студэнтаў, і для выкладчыкаў. Аб гэтым мусяць нагадваць на ўваходзе ў вну.

Групы, у якіх пацвярджаюць хворых на каранавірус, пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне на два тыдні. На цяперашні момант у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на каранціне знаходзяцца сем групаў.

Таксама ў анлайн-фармат перавялі лекцыі для патокаў. Заняткі праводзяцца толькі для групаў, у аўдыторыях, разлічаных на 80 чалавек, занятая чвэрць месцаў. Ужывую слухаюць лекцыі першакурснікі - «для адаптацыі да статусу студэнтаў».


«Хацелі вывесці людзей з-пад удару». У Гродне заяўку на мітынг адхілілі, спаслаўшыся на каронавірус


Медыкі не выключаюць, што сёлета рост захворвання на грып адбудзецца адначасова з каранавірусам. У Гродне праходзіць кампанія па вакцынацыі супраць грыпу.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Чытайце таксама: