У адным з самых маладых мікрараёнаў Гродна ўзводзяць новую паліклініку — восьмую ў горадзе. Яна яшчэ на стадыі будаўніцтва, але спецыялісты ўжо кажуць, што стане адной з найбуйнейшых у вобласці, піша ont.by.
Новая паліклініка разлічана на 650 наведванняў за змену. Спраектаваная як паўнавартасны медыцынскі комплекс з найноўшым абсталяваннем, аддзяленнямі для дарослых, дзяцей, жаночай кансультацыяй, дзённым стацыянарам, электроннай рэгістратурай.
Будуюць з запасам: месца хопіць усім, нават калі мікрараён у бліжэйшыя гады вырасце ўдвая. Наваселле спадзяюцца зладзіць праз два гады. Кожны дзень на аб’екце — не менш за сотню будаўнікоў. Працуюць у дзве змены. Ужо ўзводзяць 4-ы паверх аднаго з карпусоў паліклінікі. Хутка пачнуць праводзіць у будынак электрычнасць, усталёўваць сантэхніку, тынкаваць сцены.