Калі вас або чалавека побач затрымліваюць, калі вы патрапілі ў небяспечную сітуацыю або вам тэрмінова патрэбная дапамога — крытычна важна хутка звязацца з асобамі, якім вы давяраеце. Для гэтага быў створаны мабільны дадатак GrodnoSOS.
Праект GrodnoSOS — гэта вэб-дадатак, які дапаможа адправіць сігнал SOS, калі вы ці людзі побач з вамі апынуліся ў небяспецы (вас затрымліваюць на мірнай акцыі, альбо вы сталі сведкам затрымання; вы сталі сведкам сітуацыі, калі чалавек, які знаходзіцца побач з вамі, патрапіў у няшчасце; вы сталі ахвярай альбо сведкам хатняга гвалту і г. д.).
Валанцёры GrodnoSOS у рэжыме live апрацуюць сігнал, звяжуцца з вашымі даверанымі асобамі і пастараюцца аказаць неабходную дапамогу і падтрымку.
Інструкцыя па ўсталяванні вэб-дадатка grodnosos.org
Для карыстальнікаў Android:
- Зайсці на сайт grodnosos.org;
- Знізу ў браўзеры з’явіцца іконка «дадаць прыкладанне „SOS“ на галоўны экран» — націснуць;
- На галоўным экране з’явіцца іконка дадатку SOS;
- Прайсці рэгістрацыю, пасля чаго дадатак гатовы да выкарыстання.
Для карыстальнікаў iOS:
- Адкрыць браўзер Safari;
- Зайсці на сайт grodnosos.org;
- Націснуць кнопку знізу вашага iPhone «падзяліцца»;
- Выбраць і націснуць «дадаць на галоўны экран»;
- Прайсці рэгістрацыю, пасля чаго дадатак гатовы да выкарыстання.
Інструкцыя па выкарыстанні вэб-дадатка grodnosos.org
Пасля рэгістрацыі ў дадатку неабходна запоўніць інфармацыю пра сябе, а таксама ўказаць дадзеныя кантактнай асобы, з каторай мы звяжамся ў выпадку вашай небяпекі.
У выпадку небяспекі, калі вам неабходна скарыстацца GrodnoSOS, неабходна зайсці ў прыкладанне і націснуць кнопку SOS. На наступным экране вам прапануюцца два варыянты. Першы — адправіць сігнал без дадатковай інфармацыі. Другі - даслаць нам дадатковую інфармацыю пра тое, што здарылася. Пасля адпраўкі сігнал паступае да нас і мы звязваемся з вамі альбо кантактнымі асобамі, дадзеныя каторых вы ўказалі, у залежнасці ад сітуацыі.
Функцыя «Хуткі сігнал SOS»
У прыкладання ёсць магчымасць для незарэгістраваных карыстальнікаў хутка адправіць сігнал SOS .
Функцыя «Я сведка»
Калі вы сталі сведкай небяспечнай сітуацыі: у залежнасці ад таго, ведаеце вы чалавека ці не, націсніце адпаведную кнопку і дзейнічайце па інструкцыі.
Беражыце сябе.
Разам мы моцныя!