Навіны

МУС: ацэнка міжнароднай супольнасці сітуацыі ў Беларусі заснавана на недакладнай інфармацыі

Ацэнка міжнароднай супольнасці сітуацыі ў Беларусі заснаваная на недакладнай інфармацыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Тая негатыўная ацэнка, якая даецца міжнароднай супольнасцю сітуацыі ў Беларусі, заснаваная на недакладнай інфармацыі. На жаль, не называюцца канкрэтныя факты гвалту, канкрэтныя факты катаванняў, згвалтаванняў і гэтак далей. Усё неяк агульна», — адзначыў Генадзь Казакевіч.

У Міністэрстве ўнутраных спраў 2 кастрычніка адбылася сустрэча кіраўніцтва ведамства і прадстаўнікоў іншых дзяржаўных органаў з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. Як распавёў Генадзь Казакевіч, прадстаўніку ААН была прадастаўлена інфармацыя, якая б абвяргала фэйкавыя навіны пра катаванні і згвалтаванні з боку праваахоўнікаў. «Спачатку ў нас былі згвалтавання жанчын — яны не пацвердзіліся. Потым былі згвалтавання мужчын — яны таксама не пацвердзіліся. Мы пакрокава, даследуючы абставіны кожнай падобнай заявы, прыходзім да разумення таго, што гэтага не было», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Медики: девушки, изнасилованные ОМОНом, в больницы Гродно не поступали

«Изнасиловать в автозаке нельзя». Милицейский чиновник назвал фейком свидетельства об изнасиловании дубинкой

Паводле яго слоў, ёсць некалькі тысяч зваротаў грамадзян, і кожнае будзе належным чынам праверана Следчым камітэтам пад наглядам Генеральнай пракуратуры. «Тыя абставіны, якія правераны, кажуць аб тым, што ні адзін факт гвалту не пацверджаны», — звярнуў увагу Генадзь Казакевіч.

Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками

Караник: в Гродно завели одно уголовное дело по жалобам на силовиков

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025