Ацэнка міжнароднай супольнасці сітуацыі ў Беларусі заснаваная на недакладнай інфармацыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Тая негатыўная ацэнка, якая даецца міжнароднай супольнасцю сітуацыі ў Беларусі, заснаваная на недакладнай інфармацыі. На жаль, не называюцца канкрэтныя факты гвалту, канкрэтныя факты катаванняў, згвалтаванняў і гэтак далей. Усё неяк агульна», — адзначыў Генадзь Казакевіч.
У Міністэрстве ўнутраных спраў 2 кастрычніка адбылася сустрэча кіраўніцтва ведамства і прадстаўнікоў іншых дзяржаўных органаў з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. Як распавёў Генадзь Казакевіч, прадстаўніку ААН была прадастаўлена інфармацыя, якая б абвяргала фэйкавыя навіны пра катаванні і згвалтаванні з боку праваахоўнікаў. «Спачатку ў нас былі згвалтавання жанчын — яны не пацвердзіліся. Потым былі згвалтавання мужчын — яны таксама не пацвердзіліся. Мы пакрокава, даследуючы абставіны кожнай падобнай заявы, прыходзім да разумення таго, што гэтага не было», — падкрэсліў першы намеснік міністра.
Медики: девушки, изнасилованные ОМОНом, в больницы Гродно не поступали
Паводле яго слоў, ёсць некалькі тысяч зваротаў грамадзян, і кожнае будзе належным чынам праверана Следчым камітэтам пад наглядам Генеральнай пракуратуры. «Тыя абставіны, якія правераны, кажуць аб тым, што ні адзін факт гвалту не пацверджаны», — звярнуў увагу Генадзь Казакевіч.
Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками
Караник: в Гродно завели одно уголовное дело по жалобам на силовиков