Людзям, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі судовых працэсаў, забаранілі ўваход у будынак суда. Такія аб’явы заўважылі на дзвярах суда Кастрычніцкага раёна Гродна 1 кастрычніка.

Забаронe тлумачаць Планам мерапрыемстваў па прафілактыцы і мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання каронавіруса. Ён адносіцца да судоў агульнай юрысдыкцыі. Загад № 68 падпісаў Старшыня Вярхоўнага Суда РБ Валянцін Сукала 28 верасня 2020 года.

Удзельнікі працэсу могуць уваходзіць у суд толькі ў ахоўных масках.

У судзе паведамілі, што зрабіць фотакопію загаду нельга, бо ён «для ўнутранага карыстання».

Згодна з арт.114 Канстытуцыі РБ, разгляд спраў ва ўсіх судах адкрыты. Слуханне спраў у закрытым судовым пасяджэнні дапускаецца толькі ў выпадках, вызначаных законам, з выкананнем усіх правілаў судаводства.

Прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Юлія Ляскова заявіла ў камэнтары карэспандэнту С**боды, што такой забароны ў загадзе няма.

«Ня ведаю, якая ў Горадні накладка здарылася. Гэта ня так. Абʼява, якая была ў судзе Горадні, ужо зьнятая апэратыўна.

Справа ў тым, што ў мэтах выкананьня захадаў у прафіляктыцы і мінімізацыі рызыкі пашырэньня інфэкцыі COVID-19 у асеньне-зімовы пэрыяд 2020 году ў судах агульнай юрысдыкцыі зацьверджаны плян па прафіляктыцы, рэкамэндаваны Мінздароўя.

Адным з пунктаў гэтага пляну прадугледжана, што работнікі, удзельнікі працэсу ды іншыя наведнікі дапускаюцца ў будынак толькі без прыкметаў рэсьпіраторных захворваньняў і ў сродках індывідуальнай засьцярогі.

Размова пра забарону наведваньня судоў грамадзянамі не ішла і не ідзе.

У загадзе № 68 запісана, што не дапускаюцца хворыя, і пажадана быць у масках і пальчатках. Забароны наведваць суды няма", — запэўніла Юлія Ляскова.