Дэпартамент фінансаў і тылу МУС закупляе відэа- і аўдыёабсталяванне на суму ў 148 900 тысяч беларускіх рублёў (каля 57 тысяч долараў па цяперашнім курсе). Усяго за гэтыя грошы міліцыя плануе набыць 92 відэакамеры і 54 дыктафоны.

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Скриншот с сайта goszakupki.by

У заяўцы на сайце дзяржзакупаў пазначаны прыкладныя мадэлі камер, якія папасуюць міліцыянтам. Прыведзенаму апісанню відеапрылад адпавядаюць лічбавыя відэакамеры “Panasonic HC-W580”, “Panasonic HC-V380” альбо іх аналагі. Гэта камеры, падобныя да тых, што выкарыстоўваюць так званыя “ціхары” — супрацоўнікі органаў унутраных спраў і іншых дзяржструктур у цывільным — выкарыстоўваюць на пратэстных акцыях, каб здымаць мітынгоўцаў, піша “Еўрарадыё”.

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Panasonic HC-W580 / Shop.by

Чытайце таксама: Кто такие «тихари»? Как сотрудники таможни, прокуратуры, МЧС и Следственного комитета работали на выборах президента и протестах

Таксама сілавікам патрэбны даражэйшыя мадэлі. Напрыклад, адпавядаюць заяўкам камера “Sony Handycam FDR-AX53”, цана на якую вагаецца каля 3 тысяч рублёў, і камера “Panasonic AG-UX180”, арыенціровачны кошт якой — каля 6 тысяч рублёў. “Panasonic AG-UX180” — гэта “мадэль прэміум-класа серыі UX”, якая падтрымлівае прафесійныя функцыі і вылучаецца тэхнічнымі характарыстыкамі “для самых патрабавальных карыстальнікаў”.

Міліцыя закупляе GoPro. МУС выдаткуе $57 тысяч на відэакамеры і дыктафоны "для ўсёй рэспублікі"
Panasonic AG-UX180 / Яндекс.Маркет

Таксама прадстаўнікам МУС спатрэбілася экшн-камера накшталт “GoPro HERO5 Session”. Кошт камер GoPro Hero – да 193 рублёў.

6 верасня МУС асобнай заяўкай таксама размясціў тэндар на куплю гуказапісвальнага абсталявання — ад простых да прафесійных прылад. У многіх заяўках месцам пастаўкі тавару пазначаны Дзяржынск.

Як пракаментаваў Еўрарадыё прадстаўнік Дэпартамента фінансаў Павел Сілівончык“камеры будуць выкарыстоўвацца па прамым прызначэнні. Для здымкі”. А ў Дзяржынск абсталяванне прывезлі таму, што там знаходзіцца склад МУС: “Гэта для ўсёй рэспублікі”.