Навіны

УУС: у Гродзенскай вобласці распачата 67 крымінальных спраў у сувязі з пратэстамі

Усяго ў перыяд з 9 жніўня па 25 верасня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці распачата 67 крымінальных спраў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю беларусаў. Па 23 крымінальных справах ёсць 52 падазраваных, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

З ліку узбуджаных спраў - 3 за арганізацыю і актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Па гэтых справах 31 чалавек (у Лідзе -18, у Гродне -13) знаходзіцца ў статусе падазраваных.

Міліцыя ідэнтыфікавала ўжо каля 500 чалавек, якія ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах, прызнаных несанкцыянаванымі. Штодня ўсталёўваюць новых. Усе яны будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Таксама распачата 33 крымінальныя справы па фактах паклёпу, абразы і прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і членаў іх сем’яў.

Паводле інфармацыі ведамства, штотыдзень ад гродзенцаў паступаюць дзясяткі лістоў з падзякай міліцыянтам.

За гвалт з боку сілавікоў завялі адну крымінальную справу

22 верасня на сустрэчы Уладзіміра Караніка з акцёрамі гродзенскага драмтэатра стала вядома, што распачата адна крымінальная справа з нагоды збіцця сілавікамі. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці каментароў пакуль не дае. «Калі будзе неабходнасць і мы не будзем шкодзіць следству, мы будзем зацікаўлены даць каментар», — паведамлялі да гэтага Hrodna.life ў СК.

На 19 жніўня ў Беларусі было зафіксавана больш за 100 зваротаў аб прымяненні гвалту з боку сілавікоў і 15 — да сілавікоў з боку пратэстоўцаў. Праваабаронцы паведамілі пра 200 збітых у Гродне. Па іх словах, толькі кожны трэці звярнуўся са скаргамі, паколькі людзі баяцца пераследу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025