Навіны

Мітрапаліт Веніямін у Гродне: «Ніякіх подпісаў не збіраць!»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін наведаў Гродна ўпершыню ў новым статусе. Ён выказаўся пра недапушчэнне расколу ў праваслаўнай царкве і забараніў збіраць подпісы і супраць архіепіскапа Арцемія, і супраць матушкі Гаўрыілы.

«Хочам, калі Уладыка мяне падтрымае, каб Гродзенская епархія была лепшай епархіяй у рускай праваслаўнай царкве. Ніякіх подпісаў не збіраць! Ні ў які бок», — сказаў мітрапаліт Веніямін вернікам пасля службы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. «Ніякіх подпісаў, проціпастаўленняў, толькі разам, у міры».

У Гародні мітрапаліт сустрэўся з архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем 21 верасня ў Гродзенскім епархіяльным упраўленні. На сустрэчы абмеркавалі «бягучыя пытанні», прысутнічалі таксама Гродзенскай акругі пратаіерэй Аляксандр Велісейчык і настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой, піша church.by.

У гэты ж дзень мітрапаліт Веніямін разам з архіепіскапам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем правёў службу ў Гродзенскім свята-Раства-Багародзічным стаўрапагіяльным (падпарадкоўваецца непасрэдна мітрапаліту) жаночым манастыры і пагутарыў з прыхаджанамі.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін у Гродне

Таксама 21 верасня мітрапаліт Веніямін сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.

Пра які раскол у Гродна ідзе гаворка?

Настаяцельніцай Раства-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродне з’яўляецца матушка Гаўрыіла (Глухава). 17 верасня яна рэзка выказалася аб пратэстоўцах на праўладным жаночым форуме «За Беларусь» у Менску, назваўшы іх вар’ятамі і «раз'юшаным статкам». Таксама яна параўнала пратэстуючых беларусаў з сектантамі.


Отец Сергий Лепин: не надо вменять мнение матушки Гавриилы на провластном женском форуме всей БПЦ


21 верасня стала вядома, што на набажэнстве ў выхадныя ў жаночым манастыры збіралі подпісы за адхіленне ад пасады архіепіскапа Арцемія. Пасля выбараў ён у заявах і казаннях не раз крытыкаваў жорсткасць сілавікоў і ўлады.


Архиепископ гродненский — учителям: «Вам на коленях нужно стоять за все фальсификации, за ту ложь, которую вы толкали нашим детям»


Подпісы збірала не сама матушка, а Андрэй Лабаноўскі, які прадстаўляўся як кіраўнік Свята-Уладзімірскага брацтва, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. У звароце да Веніяміну было напісана, што пад кіраўніцтвам Арцемія ў Гродне нібыта распаўсюджваюцца «нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі», вітаюцца людзі, якія «карыстаюцца сімволікай нацысцкіх калабарацыяністаў», насаджаецца беларуская мова і гімн «Магутны Божа», Арцемія таксама папракаюць тым, што ён нібыта выціскае прарасейскіх святароў ды «ігнаруе казацтва».

20 верасня ў інтэрнэце з’явілася петыцыя «Разабрацца ў сітуацыі з ігуменняй Гаўрыілай». Зварот таксама накіраваны мітрапаліта Веньяміну. Там не было патрабавання зняць ігуменню Гаўрылу з пасады, але ішла гаворка аб неабходнасці прабачэння перад вернікамі і грамадзянамі з яе боку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025