Навіны

Матушка Гаўрыіла з Гродна папрасіла прабачэння за свае выказванні на жаночым форуме

Ігумення Гаўрыіла (Глухава), настаяцельніца Раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Гродне, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіў або закрануў яе выступ на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасня.

«Настаяцельніца гродзенскай абіцелі патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові», — сказана на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.

На жаночым форуме ў Мінску ігумення рэзка выказалася пра пратэстоўцаў на праўладным жаночым форуме «За Беларусь» у Менску, назваўшы іх вар’ятамі і «раз'юшаным статкам». Таксама яна параўнала беларусаў на пратэстах з сектантамі. «Як раз’юшаны статак лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі», — казала матушка са сцэны «Мінск-Арэны», зала адказваў апладысментамі.

21 верасня стала вядома, што на набажэнстве ў выхадныя ў жаночым манастыры збіралі подпісы за адхіленне ад пасады епіскапа Арцемія. Пасля выбараў ён у заявах і казаннях не раз крытыкаваў жорсткасць сілавікоў і ўлады. 20 верасня ў інтэрнэце з’явілася петыцыя аб неабходнасці прабачэння перад вернікамі і грамадзянамі з боку ігуменні Гаўрыілы.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін наведаў Гродна 21 верасня. Ён правёў службу ў Гродзенскім свята-раства-Багародзічным жаночым манастыры, якім кіруе ігумення Гаўрыіла, і пагутарыў з прыхаджанамі. Сустракаўся ён і з арцыбіскупам Арцеміем. 22 верасня пасля службы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ён заявіў пра недапушчэнне расколу ў праваслаўнай царкве і забараніў збіраць подпісы і супраць архіепіскапа Арцемія, і супраць матушкі Гаўрыілы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025