Навіны

«Мяне выкралі невядомыя». Актывіст Яўген Дудкін, якога затрымалі ў тралейбусе, абскардзіў у абласным судзе рашэнне раённага

22 верасня ў Гродзенскім абласным судзе разглядалі абскарджанне грамадскім актывістам Яўгенам Дудкіным рашэння суда Кастрычніцкага раёна Гродна ад 26 жніўня. Яўгена судзілі нібыта за ўдзел у мітынгу, але ён кажа, што заклікаў да законных дзеянняў, а яго выкралі з тралейбуса невядомыя. Абласны суд пакінуў рашэнне раённага суда ў сіле.

26 жніўня Яўгену Дудкіну, гарадскому каардынатару хрысцiянскix дэмакратау (БХД) ў Гродне, прысудзілі штраф 5 базавых велічынь (135 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Напярэдадні, 25 жніўня, гарадзенцы прыйшлі да Кастрычніцкага РАУС, каб падтрымаць 28 затрыманых у той дзень работнікаў «Гродна Азот». Сведкам выступаў адзін з міліцыянтаў, якія там былі.

Яўген прапаноўваў прысутным заклікаць да адказу дэпутатаў, і калі яны адмаўляюцца адказваць, пачынаць працэс іх адклікання.

«Я папросту праінфармаваў людзей, што можна вырашаць свае пытанні працай з дэпутатамі парламента. Такім чынам рабіў усё магчымае, каб не парушаўся грамадскі парадак», — распавёў Яўген Дудкін Hrodna.life.

Яго затрымалі не на Гая, а ў тралейбусе, праз некалькі прыпынкаў, на Славінскага.

«Супрацоўнікі міліцыі, якія бачылі мяне з заклікамі на Гая, не падышлі, не прадставіліся і не папярэдзілі, што тое, што я раблю, забаронена, — здзіўляецца Яўген. — Потым ужо невядомыя людзі ў тралейбусе хапаюць мяне». Актывіст распавёў, што клікаў міліцыю, але невядомыя не прадставіліся, што яны самі з міліцыі. Па яго словах, яму скруцілі рукі і запіхнулі ў машыну.

Рашэннем абласнога суда Дудкін абураны: «Суддзя больш верыць паказаннях міліцыянта, які не выканаў сваіх абавязкаў паводле Закона аб міліцыі - папярэдзіць, што грамадзянін парушае закон, калі гэта так, і не арыштаваў на месцы, калі бачыў у гэтым склад правапарушэння». Штраф ён яшчэ не аплачваў, збіраецца падаваць скаргу ў Вярхоўны суд.

Скаргу на дзеянні невядомых, якія затрымалі Яўгена Дудкіна у тралейбусе, павінна разглядаць пракуратура. Ён чакае вынікаў праверкі ад Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025