Навіны

Дырэктар драмтэатра ў Гродне пракаментаваў спыненне спектакля пасля затрымання акцёраў

У Гродзенскім драматычным тэатры 20 верасня акцёры спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калегаў затрымалі. Акцёраў праводзілі апладысментамі. Частка гледачоў звярнулася ў касу тэатра з просьбай вярнуць грошы за спектакль, які не адбыўся. Іх просьбу задаволілі. Што будзе з акцёрамі, якія спынілі спектакль, пакуль невядома. Дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч пракаментаваў сітуацыю grodnonews.by.

 — Тэатр павінен заставацца па-за палітыкай, непрымальна сцэну выкарыстоўваць для дэманстрацыі сваіх палітычных перакананняў. Тут павінны разыгрывацца іншыя мізансцэны — з Шэкспіра, Мальера, Гладзіліна … — адзначыў кіраўнік. — Яшчэ на першым курсе будучых акцёраў вучаць, выходзячы на сцэну, забываць пра ўсё, што па-за ёй. На жаль, некаторыя нашы акцёры гэтыя пастулаты парушаюць. Трэба быць прафесіяналам у сваёй справе і, калі выходзіш на сцэну, аддавацца гледачу. Акрамя таго, мы адчуваем запыт гледача. І глядач стаміўся, ён хоча адпачыць ад паўсядзённых праблем і клопатаў. І калі мы грэбуем яго інтарэсамі, гэта непавага да гледача. Тым самым мы адпужваем нашых гледачоў і пілуем ножку крэсла, на якім сядзім. Гледача трэба паважаць, шанаваць ім, — адзначыў кіраўнік grodnonews.by. — Пра гэта я з калегамі размаўляў і буду размаўляць.

Што тычыцца акцёраў, якія спынілі спектакль, пытанне будзе вырашацца.

 — Ёсць нарматыўна-прававая база, Працоўны кодэкс. Рашэнне, якое будзе зваротнай рэакцыяй на ўчынак, будзе ляжаць у галіне прававога поля. Спадзяюся, што глядач, якога мы вольна або мімаволі пакрыўдзілі, з разуменнем паставіцца да гэтай сітуацыі і па- ранейшаму будзе любіць тэатр і хадзіць сюды за пошукам вечнага і прыгожага. Напружанасць у грамадстве, агрэсія павінны сысці. Трэба берагчы нашу краіну, горад, свае сем'і і сыходзіць ад канфрантацыі, — сказаў кіраўнік.

Пьеса с открытым финалом. Что ждет актёров из Гродно, которые отказались играть из солидарности с задержанным коллегой

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025