10 гродзенак выйшлі 17 верасня на акцыю за Беларусь у вобразе нявест, апранутых у бел-чырвона-белыя сукенкі. Яны выбралі гэты вобраз, таму што гэта чысціня і нявіннасць. Ды і іншых спосабаў, акрамя як праз мастацтва, у Беларусі пратэставаць не засталося, лічаць яны.
— Нас пазбавілі ў апошні час усіх законных спосабаў пратэсту, усіх законных спосаб супраціўляцца сістэме, і арт-праекты дапамагаюць нам выказаць сваё незадавальненне і сваю пазіцыю ў дачыненні да гэтага пытання. Да таго ж дзяўчынкі ў гэтым «сезоне» паказалі сябе як вельмі моцны згуртаваны калектыў, — сказала Hrodna.life адна з удзельніц. — Трэба ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, якія з’яўляюцца ў нашым горадзе. Гэта адзіны спосаб паказаць сябе, сказаць, што мы думаем, і быць пачутымі або ўбачанымі.
Дзяўчаты выйшлі на пратэст супраць гвалту. «Усе ведаюць, што пасля выхаду жанчын на вуліцы пратэсты перацяклі ў больш мірнае рэчышча. Мы хочам выступіць сімвалам мірных пераменаў і мірных пратэстаў у Беларусі. Нявесты — гэта нявінныя панны, якія выходзяць у белых чыстых сукенках. Гэта сімвал новай чыстай Беларусі, — сказала Hrodna.life яшчэ адна ўдзельніца акцыі.
Я лічу, што кожны чалавек у сучаснай Беларусі мае права на выказванне ўласнага меркавання. Нас павінны пачуць, таму што тое, што робіцца цяпер, — гэта нешта немагчымае. Вобраз нявесты — гэта чысціня, сумленнасць, нявіннасць і мір. Мы за мір ва ўсім свеце і супраць гвалту, — сказалі ўдзельніцы Hrodna.life.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…