У Гарвардскім універсітэце прайшла 30-я цырымонія ўручэння Шнобелеўскіх прэмій (Ig Nobel Prize) — жартоўнай навуковай ўзнагароды для аўтараў даследаванняў, якія, як запісана ў статуце прэміі, «прымушаюць вас спачатку ўсміхнуцца, а потым задумацца». У 2020 годзе ў галіне медыцынскай адукацыі яна дасталася Аляксандру Лукашэнку. Ён атрымаў яе ў ліку некаторых сусветных лідараў - за метады барацьбы з каронавірусам.
Узнагароду ў галіне медыцынскай адукацыі прысуджана лідарам Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мексікі, Беларусі, ЗША, Турцыі, Расіі і Туркменістана за выкарыстанне пандэміі каранавіруса, каб навучыць свет таму, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыццё і смерць, чым навукоўцы і лекары", — цытуе «Радыё С**бода» заснавальніка прэміі Марка Абрахамса.
Разам з Лукашэнкам лаўрэатамі прэміі названыя прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, а таксама прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, піша BBC.
Згодна статыстыцы, афіцыйна перададзенай Беларуссю ў ААН, смяротнасць за красавік-чэрвень у Беларусі ў 2020 годзе перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. У Беларусі гэтыя лічбы не апублікавалі.
Якая сітуацыя ў Гродне з каронавірусам
У Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя 10 верасня паведамілі, што ўспышкі коронавируса ў Гродне няма, але назіраецца невялікі штотыднёвы прырост. Лічбы росту не называюць. Да гэтага 8 верасня «Вячэрні Гродна» размясціў інфармацыю аб успышцы каронавіруса ў горадзе са спасылкай на гарвыканкам, нібыта за тыдзень адбыўся рост новых выпадкаў на 60% (да 449 за тыдзень). Адзначылі, што рост захворвання звязаны з пачаткам навучальнага года і масавымі мерапрыемствамі. У той жа дзень у гарвыканкаме абверглі гэтую інфармацыю і паведамілі, што лічбы не дакладныя, але правільных не назвалі.
Рост захворвання ёсць на «Гродна Азот»: 28 жніўня там паведамлялі пра 17 супрацоўніках з каронавірусам, сярод іх адзін з пнеўманіяй. На 17 верасня ў ААТ «Гродна Азот» было 46 супрацоўнікаў з каронавіруснай інфекцыяй, піша газета прадпрыемства «Гродзенскі хімік». У дваіх супрацоўнікаў - пнеўманія.
У вышэйшых навучальных установах Гродна ўспышкі каронавіруса цяпер няма, толькі ў медыцынскім універсітэце 6 групаў знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта Hrodna.life паведамілі афіцыйныя крыніцы.
Хто яшчэ атрымліваў прэміі
Большасць астатніх узнагарод, як і ў мінулыя гады, уручалі сур’ёзным навукоўцам, занятым даследаваннямі, практычная карысць якіх, на першы погляд, невідавочная. Стэфан Рэбраў з Лундского універсітэта ў Швецыі атрымаў прэмію ў галіне акустыкі за эксперымент, калі разам з некалькімі калегамі ён змясціў кітайскага алігатара ў камеру, запоўненую геліем, — і рэгістраваў, як гэта памяняе тэмбр гукаў рэптыліі. Амерыканскі антраполаг Мецін Эрэн з Дзяржаўнага даследчага універсітэта ў Кенце, штат Агаё, атрымаў прэмію ў галіне матэрыялазнаўства. Ён вырабіў нож з уласных замарожаных фекаліяў, каб праверыць рэальнасць каранёў легенды племя інуітаў.
Лукашэнка атрымлівае прэмію Шнобеля другі раз. Першую ён атрымаў у 2013 годзе за тое, што ў 2011 годзе забараніў публічныя апладысменты, а беларуская міліцыя — за арышт аднарукага чалавека за апладысменты.
Чытайце таксама: Лукашенко закрывает границу с Литвой и Польшей