17 верасня ў Мінск-Арэне прайшоў праўладны жаночы форум «За Беларусь». На ім на сцэне выступіла з прамовай ігумення Гаўрыіла з Свята-раства-Багародзіцкага жаночага манастыра ў Гродне. Яна выказала сваё меркаванне пра пратэстоўцаў.
«Мы бачым натоўп вар’ятаў, якіх шкада, за якіх хочацца маліцца, перад якімі хочацца стаць на калені і прасіць: спыніцеся!», — такімі словамі пачала сваю прамову ігумення Гаўрыіла.
«Пад асцервянелыя гукі аўтамабільных клаксонаў з венесуэльскіх рэвалюцыйных сцэнарыяў у руках і на плячах, на галаве, і нават, прашу прабачэння, на заднім месцы прымацаваўшы чужы, але нібыта свой нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг як раз’юшаны статак лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі».
Пасля гэтых слоў уся зала апладзіравала.
«Дзе ж тады іх патрыатычнасць, калі яны свой сімвал нясуць непрыгодна, і пад гэтым сімвалам крычаць праклёны другім і абяцаюць ніколі не прабачыць? Ці можна зневажаць так свой сімвал?
І з сапраўдным сімвалам нашы беларусы ішлі на смерць, абараняючы сваю радзіму для нас, каб цяпер жылі пад мірным небам. Бо любое слова бумерангам вяртаецца назад, праклінаючы іншых, мы самі клянем сябе, сваіх дзяцей, родных і блізкіх.
Мне страшна сказаць, але крыкі «каб ты здох» — гэта праклён. І той, хто гэта крычыць, паверце, не праклінае тых, каму жадае, а саміх сябе. Вар’яты! Пачуйце нас! Спыніцеся!
Тое, што мы жадаем іншым, вяртаецца з падвоенай сілай, калі мы жадаем дабро, дабро вернецца да нас, а калі ж у парыве гневу мы выпраменьваем зло, гэта зло вернецца да нас".
Таксама ігумення Гаўрыіла перадала словы мітрапаліта Філарэта. Яна заязджала да яго перад форумам у санаторый «Азёрны». «Ён прасіў перадаць: беражыце сваю Радзіму, беражыце Беларусь, любіце яе».