Навіны

«Згвалціць у аўтазаку нельга». Міліцэйскі чыноўнік называў фэйкам сьведчаньні пра згвалтаваньне дубінкай

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае ААН і АБСЕ неадкладна пачаць расьсьледаваньні фактаў гвалту з боку сілавікоў падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, піша С**бода.

Як вынікае з адмысловага дакладу, праваабаронцы сабралі сьведчаньні затрыманых пра зьбіцьцё і катаваньні, некаторыя выпадкі выходзяць за межы разуменьня.

Пра згвалтаваньне дубінкай заявіў 30-гадовы праграміст. Яго затрымалі ў цэнтры Менску 11 жніўня, а гвалт, зь ягоных слоў, учыніў старшы супрацоўнік АМАП у міліцэйскай машыне. Гэта малады чалавек пацьвердзіў мэдычнымі дакумэнтамі, дзе гаварылася аб зафіксаваных у яго гематомах у вобласьці машонкі, задняга праходу, а таксама чэрапна-мазгавой траўме і страсеньні мозгу.

«Амапаўцы патрабавалі разблякаваць тэлефон. Я адмовіўся. Паклікалі старшага. Ён стаў пагражаць — дубінку ў азадак засуну. Потым разрэзаў мне шорты і трусы ззаду, крыж-накрыж, крыкнуў сваім, ці ёсьць у каго прэзэрватыў. Я ляжаў на падлозе тварам уніз, але бачыў, як ён прэзэрватыў нацягвае на дубінку. І ён засунуў мне дубінку ў задні праход. Выцягнуў, зноў запатрабаваў пароль. Біў кулакамі і нагамі — па рэбрах, па твары, у зубы…»

У Міністэрстве ўнутраных спраў заяву аб згвалтаваньні міліцыянтамі назвалі «фэйкам».

«Магу з усёй адказнасьцю заявіць, што няма ніводнага выяўленага факту згвалтаваньня з боку супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў 16 верасьня падчас прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. — Інфармацыя аб тым, што мелі месца згвалтаваньні, звычайны фэйк. Згвалціць у аўтазаку нельга", — перакананы міліцэйскі чыноўнік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025