Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы занепакоеная мірнымі акцыямі салідарнасці ў карпусах ВНУ. Мерапрыемствы не шкодзяць навучальнаму працэсу і праходзяць выключна на перапынках, сцвярджае ініцыятыўная група ў Telegram-канале.
«Запрасілі некалькіх студэнтаў (нават тых, хто не ўдзельнічаў у спевах). Выклікалі па адным у аўдыторыю. Там, акрамя прарэктара па выхаваўчай працы, знаходзілася яшчэ каля 20 чалавек, уключаючы дэканаў факультэтаў. Студэнтам распавялі аб парушэнні закона аб культурна-масавых мерапрыемствах і ўнутраных правілаў ВНУ. Цікавіліся, што падштурхнула кожнага выканаць некалькі твораў такім чынам. Частка студэнтаў патлумачылі свой матыў жаданнем падтрымаць нацыянальную музычную культуру. У адказ члены савета выдалі запрашэнне ў гурток, дзе, на іх думку, студэнты могуць у поўнай меры выказаць свой творчы патэнцыял», — напісалі ў Telegram-канале аб савеце па прафілактыцы правапарушэнняў, якія прайшоў 10 верасня.
На раду былі выкліканыя і студэнты, якія парушылі, як лічыць адміністрацыя, правілы пражывання ў інтэрнаце-там знайшлі бел-чырвона-белы сцяг.
Ціск пачаўся і на выкладчыкаў ВНУ, якія падпісалі зварот з патрабаваннямі. Тады на сустрэчы з Ірынай Кітуркам, рэктарам ГрДУ, ініцыятыўнай групе абяцалі не аказваць ціск на глебе палітычных поглядаў.
В Гродно студенты и преподаватели ГрГУ собрали подписи за новые выборы и свободу политзаключенных