Белстат не апублікаваў статыстыку смяротнасці, але перадаў яе ў ААН. Яна шакуе

У адрозненне ад мінулых гадоў, статыстыка смяротнасці не была апублікаваная ў Беларусі. Аднак пры гэтым дадзеную інфармацыю ў звычайным парадку перадалі ААН, якая і апублікавала яе, піша nashan**a.by.

Лічбы шакуюць.

У чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі.

У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек.

У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі.

Лічбы студзеня-сакавіка ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці ў маі-чэрвені абсалютна беспрэцэдэнтныя. Такіх не назіралася ні разу за ўсе часы, пакуль на сайце ААН вядзецца падрабязная статыстыка — з 1980 года.

Зыходзячы з гэтых лічбаў,

смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў нашай краіне.

Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.

Па афіцыйных звестках, станам на 30 чэрвеня ад Кавіду ў Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

Па тых жа афіцыйных звестках, ад 1 ліпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў з Кавід.

Статыстыка смяротнасці ад Кавід, як і статыстыка пнеўманій па асобных раёнах і бальніцах засакрэчана ад красавіка, таму СМІ ніяк не маглі яе праверыць. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах статыстыка Кавід не была засакрэчана. У большасці еўрапейскіх краін каранцінныя меры па Кавід былі нашмат стражэйшыя, што стала тэмай для вялікай палемікі ў нашай краіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025