Эпідэміялагічная сітуацыя ў Гродзенскай вобласці характарызуецца як неўстойлівая — у апошні час назіраецца штодзённы прырост захворванняў на каранавірусную інфекцыю. Такую тэндэнцыю адзначаюць спецыялісты абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Масавай колькасці інфіцыраваных COVID-19 не адзначаецца, але вірус не сышоў канчаткова, і грамадзянам як і раней трэба прытрымлівацца мераў прафілактыкі, паведамляе tvgrodno.by.

 — Мы назіраем, што ў грамадстве людзі расслабіліся і ўжо менш людзей у масках. Асноўнай мерай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі з’яўляецца захаванне мер асабістай прафілактыкі: бяспечная дыстанцыя, нашэнне масак у месцах масавага збору людзей, мыццё рук і апрацоўка антысептыкам, — сказала Анжэла Варабей, намеснік галоўнага лекара Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Медыкі звяртаюць увагу на тое, што наперадзе — сезон ВРВІ. Пакуль няма дадзеных, як каранавірус павядзе сябе, напрыклад, з грыпам. Медыкі прапануюць вакцынацыю. Пакуль даступная расійская вакцына, платна можна прайсці вакцынацыю імпартнымі сродкамі.

26 жніўня гендырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр распавёў пра рост захворвання COVID-19 на прадпрыемстве. На 26 жніўня пацвердзілі 13 выпадкаў, на 23 жніўня — 9. Рост захворвання ён звязвае ў тым ліку са сходамі, на якіх работнікі выстаўляюць кіраўніцтву палітычныя патрабаванні.

Раней лекар з Гродна распавёў Hrodna.life, што аб рэальнай сітуацыі з COVID-19 людзям не распавядалі. На самай справе і смяротнасць, і захворванне былі ў разы большымі.

Реаниматолог из Гродно про Covid-19: «Мы лечили вас честно. Но статистику спускали сверху»