У некалькіх замежных краінах ствараюцца фонды дапамогі, якія будуць працаваць з пацярпелымі на фоне пратэстаў жыхарамі Беларусі. Пра гэта паведаміў Валерый Цапкала падчас адказаў на пытанні на сваім YouTube-канале, піша nashan**a.by.
«Цяпер мы занятыя фармаваннем серыі фондаў дапамогі беларусам, якія былі альбо збітыя, альбо правялі нейкі час у турме, альбо страцілі працу», — указаў Цапкала.
Ён удакладніў, што па адным фондзе ўжо зарэгістравана ў Варшаве і ва Украіне, таксама ідуць працэдуры рэгістрацыі ў Латвіі, Эстоніі і Вялікабрытаніі.