5 верасня на тэрыторыі прадпрыемства «Гродна Азот» размясцілі бел-чырвона-белы сцяг. У той жа дзень яго знялі супрацоўнікі МНС. Ролік з’явіўся ў Telegram-канале «Охрана труда в Беларуси». У рэдакцыю Hrodna.life ролік даслаў работнік «Гродна Азот».
«Работники МЧС снимают флаг на Гродно Азот. Лестницу не нашли, полезли по балкам… каждая работа должна быть сделана безопасно!
Пазней відавочцы даслалі Hrodna.life ўдакладненне гісторыі.
«Чалавек, які даслаў відэа, скакаў па дадзеных бэльках і спрабаваў зняць, але не атрымалася. Прыбылі супрацоўнікі МНС, агледзелі месца, адзін на бэлькі залез, гэта знялі на відэа. Потым чалавек у экіпіроўцы з лесвіцай здымаў, а гэтага на відэа няма».