Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы па фактах пагроз прымянення гвалту, паклёпу і абраз. У Беларусі зарэгістравана больш за 150 выпадкаў. Запалохванне і пагрозы паступаюць праз сацсеткі, у асабістых паведамленнях у мэсэнджарах супрацоўнікам праваахоўных органаў рэгіёну, кіраўнікам прадпрыемстваў, настаўнікам, чальцам выбарчых камісій, а таксама чальцам іх сем’яў і блізкіх сваякоў, паведамляе grodnonews.by.

У прыватнасці, паступалі пагрозы кіраўніцтву ААТ «Гродна Азот» за адмову ад удзелу ў страйку і падтрымкі страйкаму. Пагражалі таксама прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іх блізкіх.

У Гродне 28 жніўня ў адной з сацыяльных сетак супрацоўніку паступіла паведамленне з пагрозай. Гродзенскім міжраённым аддзелам следчага камітэта па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить

У Гродне завялі крымінальныя справы за пагрозы на адрас настаўнікаў і сілавікоў
Фота: grodnonews.by

Крымінальныя справы распачалі і ў вобласці

У Ваўкавыскім раёне пракуратурай распачатыя крымінальныя справы па факце распаўсюджвання 20 жніўня ў адным з чатаў Telegram загадзя ілжывых звестак. У іншых чатах 28 жніўня размясцілі абразлівыя каментары ў адрас аднаго з супрацоўнікаў Навагрудскага райаддзела міліцыі. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 189 КК (Абраза).

Акрамя таго, працягваюць фіксавацца факты пагроз гвалту, знішчэння або пашкоджання маёмасці ў дачыненні да службовых асоб. У Лідзе 28 жніўня бягучага года пагроза з расправай паступіла ў адрас дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У абласным цэнтры падобныя паведамленні прыходзілі ў адрас настаўнікаў адной з гімназій горада, якія з’яўляліся членамі выбарчых камісій. Лідскім раённым аддзелам, а таксама Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 ст. 366 КК — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Работницу «Гроднопромстроя», выступавшую за забастовку, вызвали на допрос по уголовному делу