Фота: Алесь Кіркевіч
Каля 14.00 28 жніўня ўладальнік крамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч убачыў, што двое незнаёмых яму людзей зламалі дрэўка, на якой вісіць бел-чырвона-белы сцяг, і кінулі яго на зямлю. Ён пайшоў за імі. Праз 50 метраў ён дагнаў невядомых і прыгразіў ім міліцыяй.
Адзін з невядомых прыгразіў кулаком уладальніку і неразборліва пагражаў. Андрэй разабраў толькі слова «фашыст». Сказалі, што самі выклічуць міліцыю. Андрэй набраў 102. У гэты момант невядомыя пачалі біць яго па галаве і тулаве. Андрэй адхінаўся ад удараў. Сам не біў нападнікаў.
Мінакі адцягнулі невядомых ад Андрэя, яны сышлі. Удары былі нямоцныя, відавочных пашкоджанняў у Андрэя няма. Каля 14.05 ўладальнік крамы паўторна выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі прыехалі каля 14.30.
Супрацоўнік міліцыі склаў пратакол па 17.1 КоАП — Дробнае хуліганства. Ён перадасць справу мясцоваму ўчастковаму, які будзе ўсталёўваць нападнікаў. У пратаколе фігуруе «пашкоджанне уласнасці» і «бойка».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…