З гродзенскай крамы «Адметнасць» канфіскавалі бела-чырвона-белыя сцягі і спіс выбарчых участкаў

Ператрус у краме сувеніраў і тавараў з беларускай сімволікай «Адметнасць» доўжыўся каля дзвюх гадзін. Ён быў звязаны з крымінальнай справай па артыкуле 342 КК Беларусі - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх. У выніку ператрусу з крамы канфіскавалі бела-чырвона-белыя сцягі, бранзалеты і спіс выбарчых участкаў, па якіх ёсць звесткі аб выніках галасавання на выбарах прэзідэнта.

«Яны самі казалі: „Што мы будзем канфіскоўваць, не ведаю, ці ёсць што забароненае?“, — распавёў Сяргей. — А я не ведаю, што яны лічаць забароненым. Ці могуць быць забароненымі нажнічкі, якія ляжаць — бо гэта можа быць халоднай зброяй. Забароненымі выявіліся сцягі - наша прадукцыя».

Канфіскавалі 27 бела-чырвона-белых вялікіх сцягоў з тканіны, 44 бранзалеты з натуральнай скуры бел-чырвона-белай расфарбоўкі, 12 маленькіх папяровых сцяжкоў з пластыкавымі флагштокамі і 44 — без іх. Таксама канфіскавалі паперы: «Дэкларацыю палітычных партый па выхадзе з палітычнага крызісу» ад 13 жніўня 2020 года і пералік выбарчых участкаў, на якіх удалося сабраць сведчанні аб выніках галасавання. «На іх або перамагла Ціханоўская, або Ціханоўская і Лукашэнка выходзілі ў другі тур», — удакладніў Сяргей.

Юрыдычна ўсё было зроблена правільна: склалі вопіс маёмасці, выдалі пратакол ператрусу.

Міліцыянты прыйшлі ў краму прыкладна, а 12 дня 25 жніўня. Ператрус доўжыўся каля дзвюх гадзін. Яго праводзілі прадстаўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў, у тым ліку начальнік Слонімскага міжраённага аддзела. Паводле дакументаў, якія прад’явілі Сяргею, ператрус праводзіўся ў сувязі з заведзенай крымінальнай справай па ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх» (караюцца штрафам, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін).

Яшчэ да гэтага Сяргей атрымаў позву аб тым, што 26 жніўня ён мусіць з’явіцца ў Следчы камітэт у якасці сведкі. Па якой справе, у позве пазначана не было.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025