У Беларусі на 21 жніўня зарэгістравалі 70 111 (+161) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 68 256 (+327) пацыентаў, памерлі — 632 (+5), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 455 885 тэстаў. Па афіцыйнай статыстыцы, колькасць заражэнняў у суткі расце. На 20 жніўня лічба заражэнняў у суткі склала 149, на 19 жніўня — 128, на 18 жніўня — 84, на 17 жніўня — 73.

Раней лекар з Гродна распавёў Hrodna.life, што аб рэальнай сітуацыі з COVID-19 людзям не распавядалі. На самай справе і смяротнасць, і захворванні былі ў разы большымі.

Реаниматолог из Гродно про Covid-19: «Мы лечили вас честно. Но статистику спускали сверху»