Пасля шматтысячных мітынгаў у цэнтры Гродна за апошнія тры дні не засталося смецця. Пратэстоўцы-гродзенцы прыбіраюць за сабой, хоць ніхто іх пра гэта адмыслова не просіць. Hrodna.life знайшоў дваіх валанцёраў, якія займаліся уборкай пасля мітынгаў. Адзін з іх фатограф, другі – музыка.

«Не дамо беларускаму тэлебачанню карцінку засмечанай плошчы». Пратэстоўцы прыбіраюць смецце пасля мітынгаў у Гродне і іншых гарадах
Ілля Гелей, фатограф

«Якое там – я арганізаваў, супакойся, – кажа Ілля Гелей, гродзенскі фатограф. – Проста ўбачыў, што скрыні перапоўненыя, смецце ўжо вакол валяецца. Пайшоў у бліжэйшую краму, купіў пачак пакетаў для смецця па 120 літраў. Стаў збіраць з зямлі і перасыпаць з сметніцы. Хлопцы, што міма ішлі, сталі дапамагаць. Потым разабралі пакеты і пайшлі прыбіраць уздоўж усёй вуліцы і далей на плошчы. За імі іншыя падышлі з пакетамі. Так усё і прыбралі. Я нават нічога не здымаў. А навошта? Зрабілі працу і далей пайшлі».


Чытайце таксама: «У нас нет другого пути, мы должны дойти до победы». Гродненцы прошли по городу с огромным флагом


«Не дамо беларускаму тэлебачанню карцінку засмечанай плошчы». Пратэстоўцы прыбіраюць смецце пасля мітынгаў у Гродне і іншых гарадах

«Людзі ўзялі і прыбралі. Ніхто не прасіў, – распавёў Ігар Банцар, лідэр гурта «Mister X». – Гэта самаарганізацыя, пра якую раней толькі гаварылі. Не трэба было нам ніякага ўказання зверху. Я нават не ведаю асабіста людзей, з якімі прыбіралі плошчу. Хлопец адзін казаў: “Мне чыста па кайфу папрацаваць – ніякага гвалту”.

«Не дамо беларускаму тэлебачанню карцінку засмечанай плошчы». Пратэстоўцы прыбіраюць смецце пасля мітынгаў у Гродне і іншых гарадах
Ігар Банцар, музыка

Фатаграфій мы не рабілі. Гэта не пытанне піяру. Проста прыйшлі і прыбралі. Гэта той самы нізавы актывізм – кожны на сваім узроўні робіць, што можа. Ну, а яшчэ хлопцы жартавалі – “не дамо БТ карцінку засмечанай плошчы».

«Не дамо беларускаму тэлебачанню карцінку засмечанай плошчы». Пратэстоўцы прыбіраюць смецце пасля мітынгаў у Гродне і іншых гарадах

Пратэстоўцы-беларусы прыбіраюць за сабой не толькі ў Гродне. Блогер з Мінска піша: “На беларускай пратэсце на «Рызе» ёсць дзядзечка, які ходзіць і пытаецца, у каго ёсць нейкае смецце і збірае яго ў пакет, каб усё вакол было акуратна. Беларусы найлепшыя)”.

https://twitter.com/maxim_nm/status/1293994620247060481?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1293994620247060481%7Ctwgr%5E&ref_url=https%3A%2F%2Fru.hrodna.life%2F2020%2F08%2F17%2Fprotestujushhie-ubirajut-musor-posle-mitingov-v-grodno-i-drugih-gorodah%2F

Колькі каштуе прыборка смецця?

Згодна з пастановай Савета Міністраў №49, 2019 года арганізатар масавага мерапрыемства павінен аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, а таксама ўборцы тэрыторыі. За абслугоўванне мерапрыемства з удзелам больш за 1000 чалавек трэба было б заплаціць 250 базавых велічынь (6 750 рублёў).