Архіяпіскап горадзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям»

Горадзенскі архіяпіскап Арцемій выступіў у нядзелю з казаньнем, у якім жорстка раскрытыкаваў улады. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных». — заявіў ён.

«Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! Да нас, сьвятароў, прыходзяць і апавядаюць са сьлязьмі на вачах: „Што з маёй дачкой робяць?!“ Да нас прыходзяць і расказваюць пажылыя людзі: „На лавачцы сядзелі, а іх зьбілі, зьняважылі“! Яны жылі, кажа, за нашу Айчыну».

Ён папрасіў людзей не маўчаць, а адказных за беззаконьне заклікаў спыніцца.

«Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленьне, якое бурчыць, настаўнікі: „Мы там палітыку ўбачылі“ — вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было… атэістычнае. Вось вынік вашага выхаваньня! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя».

Ён падзякаваў удзельнікам мірнага пратэсту за непрыняцьце гвалту.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025