Навіны

У Гродне пачалі выпускаць затрыманых у паслявыбарную ноч: ім далі суткі і штрафы

Пад гродзенскай турмой на вуліцы Кірава ўдзень 10 жніўня стаяць людзі. Яны чакаюць сваіх сваякоў, якіх затрымалі ноччу. Затрыманых судзілі наўпрост у турме. Зараз асуджаных выпускаюць па 5−6 чалавек. Іх усіх судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Забралі з-пад участку, дзе чакалі вынікаў

Асуджаныя расказалі, што ім далі штрафы або па 5−10 сутак арышту. Адзін з тых, каго адпусцілі з турмы пасля суду, Максімільян Сатараў, расказаў Hrodna.life, што ноччу схапілі, паводле яго падлікаў, сотні гродзенцаў.

«Мне прысудзілі 17 базавых [459 рублёў - рэд.], магу абскардзіць цягам 10 дзён, трэба толькі прыйсці ў суд на Даватара па пастанову, — расказаў Максімільян Сатараў. — Лейтэнант напісаў [у пратаколе — рэд.], што я актыўна бегаў, пляскаў, біў у дзверы».

Сяргея забралі ля СШ № 27. Ён чакаў там з 20.00 вывешвання пратаколаў, але праз 15−20 хвілін дачакаўся выхаду дзясяткаў АМАПаўцаў, якія забралі яго і іншых.

«Забралі жанчыну, іншага мужчыну, які быў вельмі буйны», — расказаў Максімільян. Агулам пад школай вынікаў выбараў чакала больш за 50 чалавек.

«Быў тэлевізар, кандыцыянер, крута сядзелі»

Сваю гісторыю Hrodna.life распавёў Сяргей, затрыманы каля 21 гадзін ля танка, на рагу Парыжскай камуны.

«Падышоў дзядзька і схапіў мяне за руку. Спрабаваў цягнуць кудысьці, я вырваўся, ён схапіў мяне за штаны. Падышоў яшчэ адзін, а потым 6−7 чалавек у шлемах. Мяне кінулі ў УАЗік і павезлі на Дубко. Адвялі ў кабінет, дзе мы прасядзелі паўгадзіны, потым усіх завялі ў актавую залу. Там мы сядзелі гадзін шэсць. Перыядычна выклікалі, мы далі тлумачэнні, яны апісалі нашы рэчы. Там быў тэлевізар, кандыцыянер, крута сядзелі».

Потым затрыманых сталі выклікаць па прозвішчах і адводзіць з рукамі за спіной. Усіх пасадзілі ў аўтазак, па тры чалавекі ў камеру. Было нерэальна горача, кажа Сяргей. Іх адвезлі ў турму на Кірава.

«Быў у камеры з 8 хлопцамі, хоць было толькі 4 ложкі. Іх забралі ў 2 ночы каля драмтэатра: бацька, сын і іх сябар. Яны ішлі з працы, да іх проста падышлі і забралі».

Днём 10 жніўня затрыманых судзілі выязнымі судамі ў сценах турмы. 15 базавых, якія атрымаў Сяргей, гэта мінімальны штраф з тых, пра якія ён чуў у сценах турмы. Асуджаным не далі пастановы суда — толькі маленькія паперкі, на якіх напісаны рэквізіты куды аплачваць штраф.

— Ці білі кагосьці?

— Ад аднаго чуў, што ўдарылі па нырках. Пра збіццё больш не чуў. Хоць, увогуле, стаўленне да нас было грубым, як да зэкаў, хоць мы былі толькі падазраванымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025