Беларускія ўлады вырашылі змагацца з «Голасам» хакерскімі метадамі: адкрываючы belarus2020.org, карыстальнікі з Беларусі трапляюць на сайт-заглушку, якая просіць увесці нумар тэлефона ўручную. Распрацоўшчыкі папярэджваюць: ні ў якім разе не рабіць гэтага!
Новы адрас платформы «Голос»: bit.ly/golos_pro
Толькі па гэтым адрасе можна рэгістравацца, калі выбаршчык не зрабіў гэтага раней.
Больш за 1 мільён карыстальнікаў, якія ўжо былі зарэгістраваныя на платформе, — у бяспецы. Іх дадзеным нішто не пагражае, а фота бюлетэняў можна адпраўляць чат-боту ў мэсанджар.
Сам сэрвіс, нягледзячы на збоі ў працы viber і telegram, працягвае працу і прыём фатаграфій бюлетэняў. Пры наяўнасці цяжкасцяў з доступам у інтэрнэт, даслаць фота бюлетэня можна пазней — да канца дня 10 жніўня.
Сапраўдная платформа не запытвае ручны ўвод нумару тэлефона на старонцы сайта. Дыялог з платформай адбываецца з дапамогай чат-ботаў ўнутры мэсанджараў viber і telegram.
Платформа «Голас» інфармуе: галоўная задача выбаршчыка сёння — сфатаграфаваць бюлетэнь.
І не рэгістравацца на фэйкавай старонцы, створанай спецслужбамі Беларусі. Фальшывая старонка адкрываецца праз убудаваныя браўзэры ў мэсанджары і сацсетках, а таксама праз браўзэр Safari. Пры гэтым браўзэр Google Chrome вызначае ўзлом сапраўднай старонкі і не адчыняе фальшыўку.
Распрацоўшчыкі просяць максімальна распаўсюдзіць інфармацыю аб фэйкавай старонцы, якая выдаецца па ранейшым адрасе.
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…