На выбарчым участку № 56 затрымалі незалежнага назіральніка Аксану Кудашову. Пра гэта кампаніі «Права выбару» паведаміў Сяргей, які назірае на тым жа ўчастку. Аксана актыўна рэагавала на парушэнні выбарчага заканадаўства, распавёў Сяргей.
Між іншым, Аксану не пускалі да скрыні для галасавання — яна патрабавала, каб яе пусцілі.
Паводле інфармацыі «Права выбару», дзяўчыну даставілі ў РАУС Ленінскага раёна (вул. Дубко, 5). Што было прычынай затрымання, невядома.
Дзяжурны ў РАУС паведаміў Hrodna.life, што ён нічога не ведае пра затрыманні.